«Калі асобай будуць учыненыя паўторныя дзеяньні цягам году пасьля адміністрацыйнай адказнасьці, то будзе ўжо крымінальная адказнасьць паводле артыкулу Крымінальнага кодэксу. [...] Паводле гэтага артыкулу прадугледжана максымальная адказнасьць да двух гадоў пазбаўленьня волі», — паведаміў ён.
Андрэй Ліс дадаў, што адпаведны праект закону на разгляд у Палату прадстаўнікоў унёс урад.
«Як мы бачым, цяпер гэтыя, здавалася б, бяскрыўдныя прадметы — бесьпілётнікі, авіямадэлі актыўна выкарыстоўваюцца на тэатры ваенных дзеяньняў, могуць выкарыстоўвацца для ажыцьцяўленьня актаў тэрарызму і ў мэтах кантрабанды», — адзначыў прадстаўнік Палаты прадстаўнікоў.
Апошнім часам Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі пэрыядычна паведамляе аб затрыманьні грамадзян у памежжы пры спробе выкарыстаць бесьпілётнік. Апошні выпадак адбыўся 16 чэрвеня на мяжы з Польшчай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Здымкі з дронаў і раней трэба было паказваць Міністэрству абароны». Чаму ў Беларусі забаранілі бесьпілётнікі і як імі цяпер карыстацца- У верасьні 2023 году сваім указам Лукашэнка забараніў увоз, выраб і выкарыстаньне дронаў у Беларусі для грамадзян. Цяпер імі могуць карыстацца толькі юрыдычныя асобы і прадпрымальнікі. Калі ІП ці юрыдычная асоба хоча завезьці дрон на тэрыторыю Беларусі, неабходна атрымаць дазвол у дэпартамэнце авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый.
- Фізычным асобам улады далі 6 месяцаў, каб «рэалізаваць» (прадаць) свае дроны ІП ці юрыдычным асобам альбо перадаць дзяржаве на захоўваньне. Цяпер у Беларусі разглядаюць пытаньне ўзмацненьня адказнасьці за незаконнае выкарыстаньне бесьпілётнікаў, ажно да крымінальнай.