Былому прэзыдэнту ЗША Джо Байдэну паставілі дыягназ «агрэсіўнай формы» раку прастаты, і ён і яго сям’я разглядаюць варыянты лячэньня, паведаміў ягоны офіс 18 траўня.
Цэнтрысцкі мэр Бухарэста Нікушор Дан перамог у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў у Румыніі, апярэдзіўшы нацыяналістычнага кандыдата Джорджэ Сім’ёна пры высокай яўцы выбаршчыкаў.
Паводле двух экзыт-полаў, мэр Бухарэста Нікушор Дан мае шанец перамагчы ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў ультранацыяналістычнага кандыдата Джорджэ Сім’ёна.
Расея ўзмацніла сваю сэрыю сьмяротных удараў бесьпілётнікамі па Ўкраіне, апошнія напады адбыліся ў Кіеўскай і Сумскай вобласьцях, нягледзячы на тое, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што пагаворыць з расейскім і ўкраінскім лідэрамі ў надзеі на прарыў у спыненьні агню.
Чакаецца, што Ўкраіна і Расея правядуць свае першыя прамыя мірныя перамовы пасьля спыненых у 2022 годзе сустрэч, калі пачалося поўнамаштабнае ўварваньне Масквы.
Расейскую дэлегацыю ў Стамбуле на перамовах з Украінай 15 траўня ўзначаліць памочнік Уладзіміра Пуціна Ўладзімір Мядзінскі. Ён ужо ўзначальваў расейскую перамоўную групу ў 2022 годзе.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 14 траўня свайго візыту ў Саудаўскую Арабію сустрэўся з часовым прэзыдэнтам Сырыі Ахмэдам аш-Шараа.
Расея працягвае падрыхтоўку да перамоваў з Украінай у Стамбуле, заплянаваных на 15 траўня, і Крамлю пакуль няма чаго дадаць.
Эўрапейская палітычная супольнасьць, ідэю якой прапанаваў прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон у якасьці непасрэднай рэакцыі на вайну ва Ўкраіне, зьбіраецца на найвышэйшым узроўні двойчы на год, прычым ролю гаспадароў па чарзе выконваюць 27 краін ЭЗ і 20 краін, якія не ўваходзяць у ЭЗ.
Нечаканая прапанова прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ад 12 траўня далучыцца да перамоваў паміж Украінай і Расеяй пазьней на гэтым тыдні ў Стамбуле выклікала тэлефонную размову паміж амэрыканскімі і эўрапейскімі дыпляматамі, якія працягваюць шукаць шлях да спыненьня расейскай вайны ва Ўкраіне.
У бліжэйшыя тыдні Рада Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO) разгледзіць, як Расея павінна кампэнсаваць страты.
Рабочая партыя Курдыстану заявіла аб самароспуску і спыненьні канфлікту з Турэччынай, які доўжыўся больш за 40 гадоў.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ўвечары 11 траўня заявіў, што гатовы да прамых перамоваў з Расейскай Фэдэрацыяй, а 15 траўня будзе чакаць расейскага кіраўніка Ўладзіміра Пуціна ў Стамбуле «асабіста».
10 траўня Пакістан пачаў ваенную апэрацыю супраць Індыі пасьля абвінавачаньня яе ў ракетных ударах па трох пакістанскіх авіябазах вечарам 9 траўня.
Індыйская армія назвала дзеяньні Пакістана «непрымальнымі».
28 красавіка Ўладзімір Пуцін абвясьціў трохдзённае спыненьне агню да «80-й гадавіны Перамогі» з 8 траўня.
Апэляцыйны суд ЗША вынес рашэньне, якое дае магчымасьць Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода (RFE/RL) атрымаць сродкі, вылучаныя Кангрэсам ЗША.
Для тых, хто назірае за Крамлём, сьвята 9 траўня — падзея, якая прадказвае магчымыя зьмены ў мысьленьні Ўладзіміра Пуціна, валадара Расеі ўжо чвэрць стагодзьдзя, і ў расейскай палітыцы ў цэлым. Асабліва што да вайны ва Ўкраіне.
Восем чалавек загінулі ў Пакістане раніцай 7 траўня ў выніку ракетных удараў узброеных сіл Індыі.
Загрузіць яшчэ