Ізраіль вырашыў закрыць усе свае дыпляматычныя прадстаўніцтвы, якія працавалі ў розных краінах сьвету.
«Ізраільскія місіі па ўсім сьвеце будуць зачыненыя, а консульскія паслугі не будуць надавацца», — заяўлена на сайце Міністэрства замежных справаў Ізраілю.
Пасьля ўдараў Іран скасаваў шосты раўнд ядзерных перамоваў з ЗША ў Маскаце (Аман), які меў адбыцца 15 чэрвеня.
Форум