Аляксандар Лукашэнка вымушаны апраўдвацца за дэфіцыт бульбы. Ён даводзіць, што ўсё рабіў правільна, кантралюючы цэны. А потым выкрыў дзяржаўную змову. Маўляў, недахоп бульбы ў крамах стварылі ворагі, бізнэсоўцы, каб накіраваць незадаволенасьць народу супраць Лукашэнкі.