Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктарку пецярбурскай кнігарні аштрафавалі на 20 тысяч рублёў за кнігу беларускага палітвязьня


Прэзэнтацыя кнігі ў Менску. Архіўнае фота, 2013 год
Прэзэнтацыя кнігі ў Менску. Архіўнае фота, 2013 год

Рашэньне пакараць штрафам Алену Арлову прыняў Куйбышаўскі раённы суд Пецярбургу. Пра гэта паведамляе прэс-служба суду. Яе прызналі вінаватай ва ўдзеле ў дзейнасьці «непажаданай» арганізацыі.

Як паведамляла Радыё Свабода, падставай для пратакола стаў продаж кнігі «Еду ў Магадан» Ігара Аліневіча. Яе выдалі пры падтрымцы беларускага Анархічнага чорнага крыжа. Суд палічыў, што гэта падразьдзел Фэдэрацыі анархічнага чорнага крыжа, прызнанай у Расеі «непажаданай» арганізацыяй.

У 2013 Ігар Аліневіч атрымаў у Беларусі прэмію Францішка Аляхновіча за кнігу «Еду в Магадан».

Ігару Аліневічу 41 год.

У кастрычніку 2020-га яго затрымалі і пазьней асудзілі на 20 гадоў зьняволеньня паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • 295 («Незаконныя дзеяньні ў дачыненьні агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў»),
  • 289 («Акт тэрарызму»),
  • 333-1 («Незаконнае перамяшчэньне празь мяжу атрутных рэчываў, радыяактыўных матэрыялаў, узбраеньня, вайсковай тэхнікі»).

Амаль адразу пасьля прысуду яго пакаралі пераводам з калёніі на больж жорсткі рэжым утрыманьня ў жодзінскай турме.

Паводле нешматлікай інфармацыі, якая даходзіць з-за кратаў, Ігара ня раз каралі штрафным ізалятарам і на нейкі час вывозілі ў турэмны шпіталь у Калядзічах.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG