Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларусбанк» зьнізіў стаўкі па папулярным у насельніцтва крэдытным тарыфе на жыльлё


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

«Беларусбанк» зьнізіў стаўкі па праграме «Іпатэка экспрэс» — галоўнай праграме на другасным рынку і гатовых новабудоўлях.

На зьмены ў крэдытных лініях зьвярнуў увагу тэлеграм-канал «Литовская о жилье».

Стаўка пры куплі жыльля ў фізычных асобаў на агульных падставах, у прыватнасьці, зьнізілася з 18,18% да 17,4%.

Пры куплі ў забудоўніка на агульных падставах — з 17% да 16,4%.

Пры куплі людзьмі, якія маюць патрэбу, у фізычных асобаў — з 16% да 14,5%.

Пры куплі людзьмі, якія маюць патрэбу, у забудоўніка — з 14,5% да 13,5%.

Адначасна скараціліся ліміты — зараз пры куплі кватэры на другасным рынку ў фізычнай асобы банк крэдытуе да 80% кошту аб’екту.

Гэта можа азначаць, што колькасьць зьдзелак павялічыцца — перш за ўсё, за кошт чаргавікоў, для якіх крэдыты сталі зноў даступнымі.

Летась амаль палова шматдлзетных сем'яў, якія стаялі ў чарзе на пабудову жыльля, адмовіліся ад будаўніцтва.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG