Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Белавескай пушчы знайшлі рэдкі від расьлінаў


Балотнае вужава зельле (Ophioglossum valgatum)
Балотнае вужава зельле (Ophioglossum valgatum)

У час правядзеньня палявых дасьледаваньняў супрацоўнікі навуковага аддзелу Белавескай пушчы знайшлі буйную папуляцыю балотнага вужавага зельля (Ophioglossum valgatum), якая раней не адзначалася.

У папуляцыі адзначана каля 70 расьлінаў, якія растуць у высокай траве на ўскрайку лесу, які складаецца зь бярозы пухнатай і алешыны звычайнай.

Балотнае вужавае зельле – даволі незвычайная і рэдкая шматгадовая папараць зь сямейства вужоўнікавыя, якая ўвасабляе старажытную, эвалюцыйна адасобленую галіну расьлінаў. Вонкава і па сваёй будове яна істотна адрозьніваецца ад большасьці вядомых папарацяў, вылучаецца сваім унікальным становішчам у эвалюцыйнай гісторыі.

Ophioglossum valgatum
Ophioglossum valgatum

Балотнае вужава зельле можа не прарастаць па некалькі гадоў і жыць пад пластом глебы, сілкуючыся за кошт сымбіёзу з грыбамі. Лісьце простае і непадзеленае, больш падобнае на ландыш або майнік, чым на тыповую папараць. Спораносныя органы (спарангіі) разьмешчаныя на адмысловай частцы ліста, якая формай нагадвае невялікі колас. Усё гэта значна ўскладняе пошукі гэтага віду ў дзікай прыродзе.

Від уваходзіць у сьпіс расьлінаў Чырвонай кнігі, якія маюць патрэбу ў прафіляктычнай ахове. Сьпіс стварылі для недастаткова вывучаных і рэдкіх відаў флёры Беларусі, якія патрабуюць увагі з прычыны высокага глябальнага прыродаахоўнага статусу і шэрагу іншых прычынаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG